Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавая вайна і грамадзтвы Беларусі і Расеі


Як рэагавалі на газавы канфлікт грамадзтвы і эліты Беларусі і Расеі? Якія альтэрнатывы прапаноўвала беларуская апазыцыя? Наколькі справядлівыя прагнозы, што беларускай эканоміцы і, шырэй, беларускай дзяржаўнасьці пагражае крах?




Юры Дракахруст
Валер Булгакаў
Віктар Марціновіч
Вадзім Дубноў



Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць галоўны рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, кіраўнік дэпартамэнту паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Віктар Марціновіч і палітычны аглядальнік рускай службы нашага радыё Вадзім Дубноў.

У эфіры перадача прагучыць ў нядзелю, 27 чэрвеня, ў 18 гадзін. Поўны тэкст перадачы зьявіцца на нашым сайце пазьней. А зараз прапануем вам яе фрагмэнты.

Марціновіч: Значна больш сур'ёзную ролю, чым электарат, адыгрывае тое, што думаюць эліты... Для беларускіх элітаў, калі так можна называць людзей, якія складаюць намэнклятура, Масква – гэта сакральная зямля, куды яны рыхтуюцца зьбегчы ў выпадку чаго... Вэнэсуэла прыме ня ўсіх... Міт аб "руцэ Масквы" – гэта сапраўды міт, яна насамрэч нічога не вырашае, але гэты міт у Беларусі моцны, як нідзе

Булгакаў: Я ня думаю, што спадар Саньнікаў ці спадар Мілінкевіч надта любяць Расею. Я думаю, што яны ў гэтай сытуацыі ненавідзяць рэжым Лукашэнкі ці яго асабіста больш, чым абстрактны вобраз Расеі... У постсавецкай палітыцы барацьба вядзецца ўсімі даступнымі мэтадамі

Дубноў: Улады падобныя, што ў Беларусі, што ў Маскве, яны любяць пасылаць адзін аднаму сыгналы. Вот пасланы быў сыгнал. што мы зацікавіліся Раманчуком. Месяц таму быў дзіўны сыгнал, што мы зацікавіліся Саньнікавым... Гэтая зьмена роляў: Раманчук на расейскім тэлебачаньні, Мілоў на беларускім – гэта такі камічны эпізод, які арганічна кладзецца ў тканіна існаваньня што беларускай, што расейскай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG