Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатаграфаваньне міліцыянтаў прыраўнанае да лаянкі


Спроба грамадзянаў зафіксаваць на камэру парушеньне правілаў дарожнага руху супрацоўнікамі міліцыі прывяло да прыцягненьня фатографаў да адміністратыўнай адказнасьці як за лаянку матам.


Вось як апісвае гэтыя падзеі на сайце Resurs.by удзельнік падзеяў: "Знаходзячыся ў раёне цырка я знайшоў борт № 635, які стаяў на тратуары без прымяненьня спэцсыгналаў і, як вынік, з парушэньнем пункту 14 арт. 143 ПДР. Я вырашыў я гэта бязладзьдзе зьняць на камэру. Убачыўшы мой парыў фатографа ў імкненьні сфатаграфаваць патрульны аўтамабіль, інспэктар, мякка кажучы, абурыўся. Паспрабаваў нават жазлом выбіць камэру з рук, забараняючы зрабіць здымкі, матывуючы гэта сваёй нефотагенічнасьцю і тым што здымка незаконная, не аргумэнтаваўшы гэта якім-небудзь нарматыўным дакумэнтам, які б забараняў такую здымку".

Пасьля чаго фатограф быў дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС для складаньня пратаколу аб адміністратыўным парушэньні.



Больш падрабязна пра акалічнасьці справы можна пачытаць на сайце ТУТ і ТУТ, дзе выкладзеныя іншыя фатаграфіі, уключаючы перапіску з пракуратурай, а таксама відэакадры зь месца падзеяў.







Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG