Інтэрнэт-газэта «Салідарнасьць» вырашыла дапамагчы паліттэхнолягам і склала рэйтынг сэксуальнасьці цяперашніх прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду.
Салідарнасьць» паказала фота прэтэндэнтаў жанчынам розных узростаў, прафэсій і папрасіла ацаніць сэксуальнасьць аб'екта па 10-бальнай шкале. Вынікі павесялілі, а ў некаторых выпадках прымусілі сур'ёзна задумацца. На першае месца трапіў Віталь Рымашэўскі (5,42 ), на апошнім Лявон Баршчэўскі (2), Аляксандар Лукашэнка апынуўся недзе пасярэдзіне (3,5).
Вынікі апытаньня глядзіце ТУТ.
А хто для вас найбольш сэксуальны прэтэндэнт у прэзыдэнты? А хто найменш сэксуальны? У чым сэксуальнасьць палітыка? Вашы меркаваньні можна пакінуць у камэнтарах да гэтага артыкулу.