Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік амэрыканскага войска ў Аўганістане выкліканы ў Белы дом


Як паведамляецца, прэзыдэнт ЗША Барак Абама спадзяецца пачуць ад генэрала НАТО Стэнлі Маккрыстала тлумачэньня сувязі з артыкулам у часопісе "Rolling Stone".

Раней Маккрыстал ўжо выступіў з выбачэньнямі ў сувязі за інтэрвію гэтаму выданьню. Зь яго вынікала, што генэрала не разумеюць вядучыя дзеячы адміністрацыі Абамы і што яму надзвычай цяжка пераканаць сваіх падначаленых у посьпеху ваеннай апэрацыі ў Аўганістане.

55-гадовы генэрал кіруе міжнароднымі сіламі ў Аўганістане і адначасна амэрыканскім кантынгенце ў іх складзе ад чэрвеня 2009.
XS
SM
MD
LG