Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Стоп-бэнзін": Саўмін накіраваў ліст у "Белнафтахім"


Адзін з арганізатараў акцыі супраць павышэньня коштаў на паліва Канстанцін Міхайлаў атрымаў ліст з Савету міністраў, у якім гаворыцца, што калектыўны зварот грамадзянаў з просьбай патлумачыць рост коштаў на бэнзін накіраваны з Савету міністраў у канцэрн "Белнафтахім".

Першапачаткова ўдзельнікі акцыі "Стоп-бэнзін" аднесьлі зварот у адміністрацыю прэзыдэнта, адкуль яго пераслалі ў Саўмін.

Аўтамабілісты патрабуюць перагледзець парадак фармаваньня цэнаў на паліва. Савет міністраў просіць канцэрн "Белнафтахім" разгледзець зварот грамадзянаў і паведаміць пра вынікі.

Арганізатары акцыі "Стоп-бэнзін" спрабавалі 15 чэрвеня зладзіць круглы стол на тэму "Нафтанка, паліва і кошты", да ўдзелу ў якім запрашалі і прадстаўнікоў "Белнафтахіму".

Канцэрн, аднак, толькі падзякаваў за запрашэньне, само мерапрыемства праігнараваўшы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG