Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг няўдалых дзяржаваў


Двухмесячнік "Foreign Policy" і дасьледчы інстытут Fund for Peace з Вашынгтону апублікавалі свой штогадовы "індэкс няўдалых дзяржаваў" (Failed States Index 2010). Гэты сьпіс — своеасаблівы рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаўнага апарату ў розных краінах сьвету.



Пры ацэнцы недзеяздольнасьці дзяржаўнага мэханізму бяруцца пад увагу 12 палітычных, дэмаграфічных, эканамічных і грамадзкіх паказьнікаў жыцьця ў гэтых краінах, прыкладам: узброеныя канфлікты з суседзямі і ўнутры дзяржавы, уцекачы, эканамічнае разьвіцьцё і ВУП на душу насельніцтва, сярэдняя працягласьць жыцьця насельніцтва, сытуацыя з правамі чалавека, уплыў службаў бясьпекі на жыцьцё ў дзяржаве, разьяднанасьць палітычных элітаў.

Паводле прынятых крытэраў ацэнкі, дзясятка найбольш няўдалых (недзеяздольных) дзяржаў у 2010 годзе выглядае наступным чынам: Самалі, Чад, Судан, Зымбабвэ, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Аўганістан, Ірак, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка (ЦАР), Гвінэя, Пакістан.

Ніжэй падаем параўнаньне некаторых парамэтраў, істотных для вызначэньня рэйтынгу няўдалых дзяржаў, для гэтых 10 найгоршых дзяржаў і для ЗША.

Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 82 месца і знаходзіцца сярод краінаў, чый індэкс дзеяздольнасьці дасьледчыкі акрэсьліваюць тэрмінам "borderline", то бок, "прамежкавым" паміж краінамі "стабільнымі" (stable) і "ў небясьпецы" (in danger).

ВУП на 1 чалавека (даляры)




Сярэдняя працягласьць жыцьця





Дзіцячая сьмяротнасьць на 1 000 чалавек




Колькасьць мабільнікаў на 100 чалавек

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG