Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскім узбэкам цяпер пагражае і міліцыя


Муніцыпальныя ўлады гораду Ош на поўдні Кіргізстану пастанавілі, каб да 18:00 па мясцовым часе ў нядзелю ў горадзе былі дэмантаваныя ўсе барыкады. Мэр Ошу Мелісьбек Мырзакматаў заявіў, што калі ўльтыматум ня будзе выкананы, улады прыменяць сілу.

Ён дадаў: "Мы ня хочам іх кранаць (узбэкаў), але вы ведаеце - у іх шмат зброі і кіргіскіх закладнікаў". Паводле ўрадавых ацэнак узбэкі могуць утрымліваць у закладніках каля 400 кіргізаў.

Узбэкі, якія засталіся ў Ошы пасьля пагромаў, абгарадзілі свае раёны масіўнымі барыкадамі.
XS
SM
MD
LG