Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Бакіева атрымаў палітычны прытулак


Вялікая Брытанія ўдзяліла часовы палітычны прытулак сыну зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, паведамляе БіБіСі, са спасылкай на юрыдычную фірму "Картэр-Рак", што прадстаўляе інтарэсы Максіма Бакіева.

Раней афіцыйны Бішкек запатрабаваў экстрадыцыі Бакіева-малодшага. Яму закідаецца адказнасьць за забурэньні на поўдні Кіргізстану.

Максім Бакіеў прыляцеў у Вялікую Брытанію ў нядзелю на арэндаваным прыватным самалёце.
XS
SM
MD
LG