Сьвет учора і сёньня, 17 – 18 чэрвеня
1
Кіргіскі спэцназ на адным з блёк-пастоў у Ошы. Сытуацыя ў Кіргізстане застаецца нестабільная.
2
Этнічныя ўзьбекі перасякаюць мяжу, вяртаючыся з Узьбекістану ў Кіргізстан.
3
Акцыя супраць затрыманьня нацыянал-патрыётаў у Кіеве. Ва ўкраінскай сталіцы праходзіць працэс над абвінавачанымі ў пашкоджаньні помніка Леніну.
4
Актывісты кааліцыі “Свабодная Бірма” – у часе пратэсту ля будынку пасольства М’янмы (былой Бірмы) ў Маніле. Акцыя была прымеркаваная да 65-годзьдзя лідэркі апазыцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы, якую трымаюць пад хатнім арыштам.
5
Паліцыя ў Нью-Дэлі разганяе вадамётамі ўдзельнікаў дэманстрацыі, арганізаванай галоўнай апазыцыйнай сілаю – Індыйскай народнай партыяй.
6
Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла – на пахаваньні сваёй праўнучкі, што загінула ў аўтакатастрофе 10 чэрвеня.
7
Францыя, горад Фрэжус. Ахвярамі паводкі, што ахапіла паўднёвы ўсход Францыі, сталі 22 чалавекі.
8
Іранскі банк "Melli" адчыніў аддзяленьне для жанчын-кліентак.
9
Аргентынскі трэнэрскі штаб на чале з Дыега Марадонам. У сваім другім матчы на футбольным чэмпіянаце сьвету аргентынцы перагулялі ў чацьвер паўднёвакарэйцаў 4:1.
10
Джэсынта Кэмпбэл – пасьля абвяшчэньне яе пераможцай конкурсу прыгажосьці “Міс сусьвет Аўстралія”.
11
Бэгемоты барукаюцца ў басэйне заапарку Нью-Дэлі. У індыйскай сталіцы стаіць моцная сьпёка – тэмпэратура дасягае 43 градусаў.