Віктар Бузінаеў: «Я зьвяртаўся таксама да кіраўніцтва лядовага палацу „Бабруйск-арэна“. Там ёсьць вялізная канфэрэнц-заля. Спачатку там пагадзіліся здаць яе ў арэнду. Калі я сказаў, што арандаваць яе будзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, адразу ж адмовілі. Неафіцыйна паведамілі, што ёсьць указаньне не даваць памяшканьняў для мерапрыемстваў недзяржаўных грамадзкіх і партыйных арганізацыяў. У таварыстве глуханямых справа дайшла да заключэньня дамовы. Нават пасьпеў аплаціць арэнду. Вырашыў быў даць рэкляму пра прэзэнтацыю ў гарадзкія газэты. Там, каб яе аформіць, патрабуецца копія дамовы на арэнду, я па яе пайшоў, і тут мне патэлефанаваў кіраўнік таварыства й паведаміў, што дамову скасоўвае. У іх адразу зьявіліся нейкія мерапрыемствы, і заля занятая. Неафіцыйна я даведаўся, што кіраўніцтву таварыства тэлефанавалі зь Менску й забаранілі з намі мець справы. Такім чынам, мае пошукі аказаліся марнымі».
Як кажа спадар Бузінаеў, ад правядзеньня прэзэнтацыі праграмы Яраслава Раманчука ў Бабруйску актывісты АГП не адмовіліся. Яна абавязкова адбудзецца, але ў іншым фармаце — непублічным. Дата яе правядзеньня пакуль ня вызначаная.