Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Аляксандар Абрамовіч


У Барысаве затрыманы старшыня Барысаўскага аддзяленьня міжнароднай арганізацыі па правах чалавека Аляксандар Абрамовіч. Ён меў намер правесьці мітынг супраць будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі, каб зьвярнуць увагу ўладаў на пратэст супраць гэтага жыхароў раёнаў Лядзішча, Дымкі і вуліцы Шпітальнай.


На мерапрыемства сабралася каля 40 чалавек, але мітынг не пасьпеў пачацца, бо Абрамовіча адразу затрымалі і адвезьлі ў міліцыю.

Жыхарка Барысава Тамара Каважэнка паведаміла "Свабодзе", што Абрамовіч павінен быў атрымаць адказ ад мясцовых уладаў, дазволенае мерапрыемства ці не. Аднак не пасьпеў. Паколькі менавіта 14 чэрвеня жыхары павінны былі атрымаць адказ на свае шматлікія скаргі, вырашана было ў любым выпадку правесьці мітынг у гэты дзень.

"АЗС будуюць насупраць школы, побач — дамы людзей і шпіталь. Сьпілавалі шмат дрэваў. Але мы зараз размаўлялі — мабыць, і шпіталь прыбяруць, бо гэта зараз не праблема. Мы зьвярталіся да ўраду, і яшчэ афіцыйнага дазволу няма. Але будоўля ідзе", — адзначыла спадарыня Каважэнка.

Гэты мітынг — другі выступ жыхароў Барысава супраць будаўніцтва АЗС. Першы сабраў каля 250 чалавек.

Жыхары Барысава ў межах кампаніі "Гавары праўду" сабралі каля 2000 подпісаў супраць будаўніцтва АЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG