Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: На Віталя Гуляка склалі адміністрацыйны пратакол


Віталь Гуляк
Віталь Гуляк

Сёньня гэта зрабіў участковы міліцыянт за тое, што Віталь Гуляк вывесіў у сваім акне бел-чырвона-белы сьцяг на знак пратэсту супраць правядзеньня ў ягонай кватэры ператрусу і канфіскацыі банкаўскай карткі, «карты паляка», мабільнага тэлефона, кампутара і іншых рэчаў.


Ператрус у яго рабілі 18 траўня, у той час, калі адбываліся ператрусы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Віталь Гуляк кажа, што ня мае непасрэднага дачыненьня да гэтае кампаніі, а сьцяг вывесіў, бо ня мог знайсьці іншага эмацыйнага выйсьця.

Міліцыянты, прыехаўшы да яго на кватэру, адразу склалі тлумачальны пратакол, а сёньня зьявіўся ўчастковы, склаў адміністрацыйны пратакол і сказаў, што позву ў суд дашлюць.

Віталь Гуляк — інвалід ДЦП другой групы зь дзяцінства. Ён амаль штодня тэлефануе да сьледчых у Менск і Горадню з патрабаваньнем вярнуць яго рэчы, пісаў скаргі ў Генэральную пракуратуру. Бяз банкаўскай карткі ён дагэтуль ня можа атрымаць сваю пэнсію.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG