Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенцы адкрываюць Харватыі дарогу ў Эўразьвяз


Грамадзяне Славеніі нязначнай большасьцю ўхвалілі на нядзельным рэфэрэндуме, каб іх памежная спрэчка з Харватыяй была вырашаная пры дапамозе міжнароднага арбітражу. Канфлікт вакол маленькага адцінка ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора цягнецца 18 гадоў – ад моманту распаду былой Югаславіі.

Згода Любляны на ўрэгуляваньне канфлікту міжнароднымі арбітрамі дае надзею на хуткае вырашэньне спрэчкі і адкрывае Харватыі дарогу ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG