Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў наведае Сырыю і Лібан


Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае зь візытамі Сырыю і Лібан.


Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС. Падчас знаходжаньня ў Дамаску 7–8 чэрвеня Сяргей Мартынаў сустрэнецца з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам, міністрам замежных спраў Валідам аль-Муалемам, а таксама міністрам эканомікі і гандлю.

Падчас перамоваў будзе абмеркавана шырокае кола пытаньняў, у тым ліку разьвіцьцё палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Падчас візыту ў Бэйрут 9-10 чэрвеня заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтам Лібану Мішэлем Сулейманам, прэм’ер-міністрам Садам Харыры і іншымі афіцыйнымі асобамі. Будуць абмеркаваныя пытаньні двухбаковага палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвэстыцыйнага супрацоўцнітва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG