Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 5-6 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЦА...

  • ...з-за хмары. Тэмпэратура: 8 — 19 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • 5 чэрвеня — круглы стол "Праблемы захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і Магілёўскай вобласьці" ў Магілёве, у памяшканьні Музэю гісторыі Магілёва (будынак Ратушы), які знаходзіцца па адрасе вул. Ленінская, 1А. Пачатак а 12.00.
  • 6 чэрвеня — "Фолк фармат", першы фэстываль этна-фолк музыкі ў Берасьці. У фэстывалі возьмуць удзел такія гурты як "Ceilidh Сeol", "CORNUCOPIA", "Testamentum Terrae", "Стары Ольса", "нагУаль", "LITVINTROLL".


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • 5 чэрвеня — прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у Нямеччыне.
  • 5-6 чэрвеня — Папа Бэнэдыкт XVI на Кіпры.
  • 6 чэрвеня — прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пачынае трохдзённы візыт у Францыі.
  • 6 чэрвеня — рэфэрэндум у Славеніі аб зацьвярджэньні мяжы з Харватыяй.
  • 6 чэрвеня — у Празе пачынаецца пяцідзённы "Фэстываль пісьменьнікаў", у якім удзельнічае, між іншым, Герта Мюлер, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2009.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 6 чэрвеня 1513 нарадзіўся польскі паэт Ян Каханоўскі (пам. 1584).
  • 5 чэрвеня 1783 браты Мангальф’е ўпершыню ў гісторыі запусьцілі ў паветра цеплавы аэрастат.
  • 6 чэрвеня 1799 нарадзіўся расейскі паэт Аляксандар Пушкін (пам. 1837).
  • 6 чэрвеня 1841 году ў маёнтку Мiлькаўшчына ў сям’i юрыста Бэнэдыкта Паўлоўскага нарадзiлася будучая пiсьменьнiца Эліза Ажэшка. Бацька памёр, калi Элiзе было тры гады. У хаце яна атрымала першапачатковую адукацыю, родныя яе ласкава называлi Зюня. Праз год пасьля заканчэньня пансiёну мацi выдае яе замуж за памешчыка Пятра Ажэшку. Шлюб адбыўся ў Горадні. Элiза пераяжджае з мужам у ягоны маёнтак Людвiнава (цяпер вёска Попiна Драгiчынскага раёну), дзе шмат чытае i знаёмiцца з жыцьцём простага люду, адкрывае школку для вясковых дзетак. Пасьля паразы паўстаньня 1863 году яна пераяжджае ў разрабаваны царскiмi войскамi свой радавы маёнтак Мiлькаўшчыну, дзе цалкам аддаецца лiтаратурнай творчасьцi. Яе мужа саслалi на тры гады ў Пермскую губэрню, а маёнтак Людвiнава канфiскавалi. У 1869 годзе пiсьменьнiца разводзiцца зь Пятром Ажэшкам, прадае свой маёнтак i перасяляецца ў Горадню, дзе й пражыве большую частку жыцьця...
  • 6 чэрвеня 1875 нарадзіўся нямецкі пісьменьнік Томас Ман, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1929 (пам. 1955).
  • 6 чэрвеня 1905 году ў вёсцы Пуцілкавічы на Ўшаччыне нарадзіўся Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі. Акадэмік, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская савецкая энцыкляпэдыя”, старшыня Саюзу пісьменьнікаў быў настолькі папулярны ў народзе, што і народ складаў пра яго вершы.
  • 5 чэрвеня 1938 году савецкімі карнымі органамі быў расстраляны Юры Лістапад — адзін з самых пасьлядоўных і гераічных змагароў за незалежную і дэмакратычную Беларусь. У 1920 годзе Лістапад быў адным з кіраўнікоў Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня. У 1925-м яго арыштавала ГПУ і “за контррэвалюцыйную дзейнасьць сярод настаўнікаў Случчыны” Лістапад быў асуджаны да турмы. Між іншым, сьведкам на тым працэсе выступаў Якуб Колас – таксама колішні настаўнік і таксама колішні вязень турмы. Адседзеў Юры Лістапад 2 гады. У 1930-м – новы арышт, гэтым разам у справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”. Праўда, цяпер Лістапада судзіць ня сталі. Затое ў 1933-м ён атрымаў 8 гадоў ГУЛАГу ў справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Нарэшце ў 1938-м Юрыя Лістапада расстралялі.
  • 6 чэрвеня 1944 войскі антыгітлераўскай кааліцыі высадзіліся ў Нармандыі, адкрываючы другі фронт у Эўропе ў часе ІІ сусьветнай вайны.
  • 6 чэрвеня 1950 нарадзіўся беларускі драматург Аляксей Дудараў.
  • 5 чэрвеня 1967 пачалася "Шасьцідзённая вайна" Ізраілю з Эгіптам, Сірыяй і Ярданіяй, у выніку якой Ізраіль павялічыў сваю тэрыторыю ў чатыры разы.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • 5 чэрвеня — Дзень ушанаваньня апякункі Беларусі – сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
  • 5 чэрвеня — Сусьветны дзень аховы навакольнага асяродзьдзя.
  • 6 чэрвеня — Дзень мэліяратара.


МІНУС 365:


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Хадзілі мы, сьпявалі, і зь песьняй ты цьвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай ня мог я параўнаць".
— Пятрусь Броўка

"Пісьменьнік гэта той, каму пісаньне прыходзіць цяжэй, чым іншым" — Томас Ман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG