Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 дзён прэзыдэнта Януковіча. Што зьмянілася?


"Ці заўважылі Вы зьмены ва Украіне за 100 дзён прэзыдэнцтва Віктара Януковіча?" Гэта пытаньне карэспандэнт Свабоды задаваў на вуліцах Берасьця. Многія жыхары гэтага памежнага горада часта бываюць ў суседняй краіне.


Спадар: "Стабілізавалася эканамічная сытуацыя, што адназначна плюс для грамадзян і для разьвіцьця бізнэсу. Курс грыўны стабілізаваўся ў адносінах да іншых валют, таму, на мой погляд, гэта дастаткова добры паказчык. Акрамя гэтага, палепшыліся стасункі з Расеяй. Што да стасункаў зь Беларусьсю, то адназначна ў горшы бок не зьмяніліся, а ці палепшацца — час пакажа".

Спадар:
"З моманту абраньня Януковіча — не даводзілася трапіць ва Ўкраіну, каб асабіста паглядзець на сытуацыю. Але ўкраінцы, якія прыяжджаюць у Берасьце, кажуць, што сытуацыя палепшылася".

Спадар: "Неяк асабліва за гэтым не сачу, яны там паміж сабою змагаюцца за ўладу, дзеляць яе".

Карэспандэнт: "Для простых людзей нічога не зьмянілася?"



Спадар: "Пакуль мала што зьмянілася. Можа, з часам нешта памяняецца. Але пакуль я ня бачу зьменаў. Цяпер Януковіч больш падтрымліваецца Расеяй. Але зьвязана гэта з нафтай, газам. А Юшчанка быў больш эўрапейцам".

Спадар: "Не, увагу я зьвяртаю на падзеі ва Ўкраіне, бо сам родам адтуль, але сказаць, што нешта зьмянілася — не магу".

Спадар: "Ня быў даўно на Ўкраіне. А ў размовах з роднымі не чапаем палітычныя тэмы. Каб казаць пра зьмены, трэба паехаць туды, паглядзець".

Спадарыня: "Не, ня ведаю, ці можна казаць пра зьмены".

Спадар: "Па-мойму, адносіны паміж Беларусьсю і Ўкраінай за гэты час не зьмяніліся".

Карэспандэнт: "А ці зьмянілася жыцьцё простых грамадзян?"

Спадар: "Чэсна кажучы, не цікавіўся, але думаю, што пагоршылася".

Спадар: "Канешне, зьмянілася, хай і не радыкальна, але істотна".

Карэспандэнт: "Для простых грамадзян Украіны гэта пазытыўныя зьмены ці нэгатыўныя?"

Спадар: "Адназначна ў бок паляпшэньня".

Карэспандэнт: "Што да стасункаў Беларусі і Ўкраіны — ці памяняліся яны?"

Спадар: "Адносіны і да гэтага былі нармальныя. А цяпер я бачу, што палітыкі нарэшце ўзяліся за голаў і надалей будзе паляпшэньне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG