Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле працягвае працу джырга


У Кабуле другі дзень працуе рада старэйшынаў – гэтак званая джырга міру. Каля 1600 дэлегатаў абмяркоўваюць, як наладзіць мір з лідэрамі Талібану, і, калі гэта магчыма, менавіта з кім. Сёньня дэлегаты разьбіліся на 28 групаў, адбудуцца дзьве сэсіі.

У першы дзень працы джыргі трое ваеўнікоў, пераапранутых у жаночыя сукенкі, праніклі праз кардон бясьпекі і адкрылі агонь побач з памяшканьнем, дзе адбываецца асамблея. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG