Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арандатара кватэры Сьнегіра высяляюць


Уладзімер Сідаровіч
Уладзімер Сідаровіч

Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суда Заводзкага раёну Менску і вынес дадатковае рашэньне аб высяленьні Ўладзімера Сідаровіча зь сям'ёй з 5-пакаёвай кватэры, якая належала Міхаілу Сьнегіру.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на адваката Сьнегіра Анатоля Шапялевіча.

Паводле Шапялевіча, прымаючы гэтае рашэньне, суд зыходзіў з таго, што гэтая 5-пакаёвая кватэра была рашэньнем Вярхоўнага суду Беларусі канфіскаваная ў Сьнегіра.

7 траўня Міхаіл Сьнягір быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыяй усёй маёмасьці.

Паводле судовага прысуду канфіскацыі падлягае ўся арыштаваная маёмасьць М. Снегіра, у тым ліку кватэра на вуліцы Грыбаедава і катэдж.

Яшчэ ў 1999 годзе менскі бізнэсмэн Сідаровіч заключыў з кампаніяй "Швебел" дамову на арэнду 5-пакаёвай кватэры на вуліцы Грыбаедава, тэрмінам на 25 гадоў. У траўні 2007 году гэтую кватэру набыў ва ўласнасьць Сьнягір. Судовыя разгляды па спрэчнай маёмасьці цягнуліся некалькі год.

Гісторыя атрымала шырокі розгалас пасьля таго, як на нарадзе 13 лістапада 2008 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцьця Сьнегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG