Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе выгадней гадаваць дзяцей


Выхаваньне дзіцяці патрабуе ня толькі ўвагі і часу, але і значных грашовых сродкаў. Народны жарт «купіць машыну ці завесьці дзіця?» сёньня вельмі актуальны.

Памер дапамогі па доглядзе за дзіцем у Беларусі, як і ў іншых краінах СНД, залежыць ад пражытковага мінімуму. У 2008 годзе гэтая дапамога была павялічаная да 80% ад памеру БПМ і складае сёлета 250 тысяч рублёў. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі зараз дзейнічае Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бясьпекі на 2006—2010 гады, а таксама праграма «Дзеці Беларусі», нешматлікія дадатковыя выплаты і падаткавыя льготы сёлета былі скасаваныя. Няма нават тых 50 тысяч, якія атрымлівалі менчукі «на пампэрсы».

Калі параўнаць краіны-суседкі Беларусі, то найлепшыя ўмовы ў Расеі: праграма «Мацярынскі капітал» дазваляе забясьпечыць будучыню дзіцяці. Сёлета адбыліся значныя зрухі ў сацыяльнай палітыцы Ўкраіны — павялічаныя аднаразовыя выплаты пры нараджэньні. Наяўнасьць штомесячных «дэкрэтных» — перавага Беларусі ў параўнаньні з Польшчай, дзе, да таго ж, адпачынак па догляду за дзіцем складае ўсяго 6 месяцаў.

Краіна
Аднаразовая дапамога пры нараджэньні дзіцяціГрашовая дапамога падчас выхаваньня дзіцяціІншыя віды дапамогі (выключаючы шматдзетныя сем’і)
Беларусь417 даляраў83 далярыБясплатныя лекі да 3-х гадоў
Украіна1545 даляраў (757 выдаецца адразу, астатняя сума выплачваецца штомесяц)76 даляраў13 даляраў штомесяц да 3-х гадоў даплочвае Сацстрах
Польшча302 даляры20 тыдняў дэкрэтнага адпачынку аплочваюцца 100% як заробакДадатковыя выплаты пры нараджэньні ад мясцовых адміністрацый.

Ільготы на сплату падаткіаў
Расея358 даляраўМінімальны памер дапамогі — 67 даляраўЖыхары Масквы атрымліваюць гарадзкія кампэнсацыйныя выплаты па нараджэньні дзіцяці — ад 179 даляраў.

«Мацярынскі капітал» — налічваецца на другога і наступных дзяцей у памеры 11 тысяч 170 даляраў: нельга атрымаць на рукі, можна пералічваць на аплату адукацыі, пэнсію жанчыне, будоўлю і г.д.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG