Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя абаронцы дзіцячых ільготаў


Сёньня ў парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям.


Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Пры выхадзе з парку маладых людзей схапілі міліцыянты. Зараз Вольга Арцёмчык, Ігар Комлік і Мікалай Пахабаў знаходзяцца ў Партызанскім РАУС.

Мікалай Пахабаў кажа, што ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. "Паколькі мы падрыхтаваліся, то вырашылі ўсё роўна правесьці такую акцыю ў парку гораду. На ўлётках мы пакінулі свае тэлефоны і заклікалі людзей, неабыякавых да сытуацыі, далучацца да нас", — сказаў Пахабаў.

Паводле ягоных слоў, аналягічныя акцыі праходзяць сёньня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG