Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз без Беларусі


Расея і Казахстан гатовыя ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) у двухбаковым фармаце, калі Беларусь не далучыцца да дагавораў у рамках Мытнага саюзу, заявіў сёньня расейскі прэм'ер Уладзімер Пуцін. Расея і Казахстан зь 1 ліпеня ўвядуць у дзеяньне мытны кодэкс Мытнага саюзу на двухбаковай аснове - без удзелу Беларусі.

"Як толькі Беларусь у сябе ўнутрыправавыя працэдуры ўзгадняе, спадзяюся, у гэты ж момант дакумэнты будуць падпісаныя, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца, то будзем дзейнічаць удваіх", – заявіў Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня вышэйшага органу мытнага саюзу ў Санкт-Пецярбургу.
XS
SM
MD
LG