Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы праваліліся адразу два культурніцкія праекты


Аддзел культуры быў вымушаны спыніць вулічныя дыскатэкі, на якія спадзяваўся як на крыніцу прыбытку. А ўчора "празь нядобрасумленнасьць арганізатараў" адмянілі і канцэрт гурту "Ляпис Трубецкой".

Цыкль вулічных дыскатэк пад агульнай назвай "Маруся" быў заплянаваны на час з 24-га па 30-га траўня. Але аршанцам прыйшлося ня надта даспадобы плаціць за квіткі па 10 тысяч рублёў — моладзь танчыла за межамі танцполу, бо моц дынамікаў гэта дазваляла.

Затое скаргі ў аддзел культуры пачаліся ад жыхароў бліжэйшых да гарадзкога парку дамоў, якім дыскатэкі да 11-й гадзіны ночы заміналі адпачываць. Урэшце 26 траўня каля танцполу распачалася вялікая бойка, і гэта стала галоўнай падставай спыненьня "Марусі" — спроба вывесьці сучасную дыскатэку на вуліцы Воршы скончылася поўным правалам.

27-га траўня скандал разгарэўся вакол канцэрту "Ляписа Трубецкого", які меўся прайсьці на гарадзкім стадыёне. 400 чалавек, якія набылі квіткі, у апошні момант даведаліся, што імпрэза адмененая. У аддзеле культуры кажуць, што зрыў канцэрту адбыўся зь віны арганізатараў — нядаўна зарэгістраванага ў Воршы ПУП "Шоў-канцэрт": было мала афішаў і рэклямы, таму прадаць удалося толькі траціну квіткоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG