Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: зьдзелка Турэччыны і Бразыліі зь Іранам - "небясьпечная"


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што заключэньне асобнага пагадненьня Бразыліі і Турэччыны аб ядзерным абмене зь Іранам зьяўляецца "небясьпечным." Яна патлумачыла, што Белы дом лічыць гэтую дамову спробай Тэгерану разбурыць салідарнасьць міжнароднай супольнасьці адносна яго ядзернай праграмы.

17 траўня Іран і Турэччына заключылі пры пасярэдніцтве Бразыліі зьдзелку аб абмене іранскага ўзбагачанага ўрану на ядзернае паліва з Турэччыны. ААН прапануе Тэгерану падобную зьдзелку, з тым, што абменьваць іранскі ўран на паліва маюць Расея і Францыя. Ключавой умовай гэтага кампрамісу, аднак, зьяўляецца спыненьне ўласнай іранскай праграмы па вырабе ядзернага паліва. Падпісаная з Турэччынай і Бразыліяй дамова гэтага палажэньня не ўтрымлівае.

Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што ў рамках праграмы па вырабе ядзернага паліва Іран спрабуе стварыць і ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG