Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночнакарэйскія войскі ў баявой гатоўнасьці


Лідэр КНДР Кім Чэн Ір абвясьціў загад прывесьці ваенныя сілы краіны ў стан баявой гатоўнасьці, паведамляе паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Ёнгап.

Раней Пхэньян пагражаў свайму паўднёваму суседу поўнамаштабнай вайной, у выпадку калі супраць Паўночнай Карэі будуць уведзеныя новыя міжнародныя санкцыі.

Раней міжнародная камісія, якая дасьледавала абставіны гібелі паўднёвакарэйскага карабля, які затануў разам з усімі 46 чальцамі каманды, прыйшла да высновы, што прычынай катастрофы стала тарпэдная атака з боку КНДР.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'юн Бак заявіў, што ўздыме гэтае пытаньне у Радзе бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG