Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон падтрымаў Паўднёвую Карэю


Вашынгтон выказаў падтрымку Паўднёвай Карэі ў сувязі з гібельлю 46 маракоў вайсковага карабля ў выніку атакі паўночнакарэйскай тарпэды. У заяве Белага Дома гаворыцца, што захады Сэўлу цалкам адпавядаюць сытуацыі.

Сэўл спыніў гандлёвыя сувязі з Пхеньянам і забараніў паўночнакарэйскім караблям заходзіць у воды Паўднёвай Карэі. Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі абвясьціла пра намер правесьці ваенна-марскія манэўры сумесна з ЗША.
XS
SM
MD
LG