Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку зноў будуць судзіць


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Справу віцебскага сябры КХП-БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.

Іх затрымалі напярэдадні сьвяткаваньняў Дня Перамогі 9 траўня. На двое сутак іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля сьвятаў выпусьцілі.

З абвінавачаньнем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.

На думку актывіста, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, чагосьці падобнага ўлады маглі чакаць і на Дзень Перамогі 9-га траўня. Віталя Каваленку таксама ўжо каралі за ўдзел у вулічных акцыях.

Таму, мяркуе Сяргей Каваленка, з мэтаў перасьцярогі іх з братам затрымалі напярэдадні буйных гарадзкіх імпрэзаў і зьмясьцілі пад варту на некалькі дзён, знарок прыдумаўшы абвінавачаньне ў хуліганстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG