Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка патрабуе пакараць сваіх крыўдзіцеляў


Аксана Самойлава
Грамадзкая актывіста Аксана Самойлава паскардзілася ў пракуратуру Ленінскага раёну Магілёва і раённы аддзел міліцыі на ахоўнікаў заводу «Ліфтмаш». Актывістка ў скаргах даводзіць, што ахоўнікі нанесьлі ёй шматлікія цялесныя пашкоджаньні. Яна патрабуе прыцягнуць іх да адказнасьці.

Інцыдэнт з ахоўнікамі адбыўся на прылеглай да заводу тэрыторыі 19 траўня. Аксана Самойлава і актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Канстанцін Тыртычны раздавалі работнікам прадпрыемства газэту «Свободные новости плюс» з інфармацыяй пра праект «Сто тавараў беспрацоўя» грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Як сьцьвярджае Аксана Самойлава, падчас распаўсюду на яе напалі двое ахоўнікаў і гвалтам зацягнулі ў будынак заводакіраваньня. Парвалі куртку.

«Спачатку я пайшла ў траўмапункт, бо дужа балела рука. Там мне сказалі, што ў мяне расьцяжэньне і ўдар пляча. Я ўжо тады зьбіраліся падаваць заяву на ахоўнікаў у міліцыю і пракуратуру. У міліцыі мне далі накіраваньне ў судмедэкспэртызу. Там мне зьнялі пабоі. Зафіксавалі мноства сінякоў. Наконт расьцяжэньня яны нічога не сказалі, бо фіксуюць толькі бачныя пабоі», зазначае Аксана Самойлава.

Пасьля паўгадзіннай няволі на заводзе маладых людзей ахоўнікі перадалі міліцыі. Міліцыянты праглядзелі газэту, склалі пратакол апытаньня й адпусьцілі актывістаў.

Аксана і Канстанцін распаўсюджвалі газэты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся зь перасьледам сілавых структураў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG