Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гавары праўду": Мы зробім усё, каб праўда перамагла


Кампанія "Гавары праўду" выказала рашучы пратэст у сувязі з дзеяньнямі, распачатымі супраць яе актывістаў у апошнія дні.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве кампаніі.

Уладзімер Някляеў, а таксама яе актывісты - галоўны рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк і міжнародны сакратар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзьмітрыеў знаходзяцца пад вартай. Ператрусы і затрыманьні адбыліся адначасова ў 12 гарадах Беларусі больш чым у 30 актывістаў. Разгромлены і апячатаны офіс зарэгістраванай установы "Рух наперад", якая зьяўляецца арганізатарам кампаніі "Гавары праўду"".

Актывісты лічаць, што такая гістэрычная рэакцыя ўладаў ёсьць нішто іншае, як "страх перад праўдаю, той праўдай, пра якую казала і будзе казаць наша кампанія. Рэпрэсіі супраць нас пачаліся менавіта ў той момант, калі сталі набіраць сілу акцыі «100 асоб беспрацоўя» і народнае галасаваньне за прысваеньне адной з вуліц Менску і Горадні імя Васіля Быкава".

Як толькі кампанія заявіла аб зборы першых 10 тысяч подпісаў, пачаўся беспрэцэдэнтны палітычны пагром: ператрусы, затрыманьні, допыты, канфіскацыі. Была канфіскаваная тэхніка, інфармацыйныя носьбіты, асабістыя рэчы актывістаў. Усе гэтыя дзеяньні праходзілі з абуральнымі працэсуальным парушэньнем. У заяве гаворыцца, што зараз рыхтуецца шэраг скаргаў у пракуратуру.

У заяве кампаніі выказваецца меркаваньне, што дзеяньні супраць кампаніі, якая зьвярнулася да людзей з маральным заклікам гаварыць праўду - гэта яркая дэманстрацыя таго, якой "лібералізацыі" можна чакаць ад цяперашняй беларускай улады.

"Нягледзячы на ціск, мы заяўляем, што кампанія "Гавары праўду!" працягваецца. Мы зробім усё, каб праўда перамагла", - гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG