Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа ўвайсьці ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю самастойна


Сёньня прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных патлумачыў пазыцыю Беларусі наконт уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА). Спадар Савіных сказаў, што каб зразумець цяперашнюю сытуацыю, трэба вярнуцца да вытокаў гэтага пытаньня.


Ён згадаў, што ў свой час тры прэзыдэнты — Расеі, Беларусі і Казахстану — прынялі стратэгічнае рашэньне аб сумесным уступленьні трох краін ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Разам з тым тактычнае рашэньне гэтага пытаньня было даручана адпаведным ведамствам трох згаданых краінаў.

Калі пачалася рэалізацыя гэтага праекту, то зьявіліся два варыянты: уваходзіць ва ЎГА ўсім прасторам трох краін — альбо тры краіны ўваходзяць паасобку, але прыкладна ў адзін і той жа час.

Першы варыянт хутка адпаў. Зыходзячы з практычнай мэтазгоднасьці, было вырашана, што дэ-юрэ будуць уступаць ва ЎГА ўсе тры дзяржавы самастойна. Але адначасова яны будуць каардынаваць сваю пазыцыю, узгадняць умовы і мяркуюць уступіць прыкладна ў адзін і той жа час.

Таму заява пра тое, што Расея ці Беларусь будзе самастойна ўступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, не супярэчыць агульным дамоўленасьцям. А тыя спэкуляцыі, якія ідуць пра тое, што Расея нібыта "кінула" сваіх партнэраў і імкнецца самастойна ўступіць адна ва ЎГА, узьнікаюць "з-за неразуменьня працэсу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG