Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Бандарэнку пакінулі бязь зьменаў

Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу па справе Андрэя Бандарэнкі, якога Першамайскі суд Менску асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Прысуд пакінулі бяз зьменаў. Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка, які спрабаваў стаць дэпутатам ў 2008 годзе, заяўляе, што абвінавачаньне супраць яго сфабрыкавалі, каб адпомсьціць за намер заняцца палітыкай.

Андрэй Бандарэнка за кратамі ўжо амаль год. На касацыйны разгляд справы Бандарэнку не прывезьлі.
​
XS
SM
MD
LG