Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хай яны парады свае праводзяць: у нас дэмакратыя”


Як вы ставіцеся да таго, што ўлады затрымалі актывістаў сэкс-меншасьцяў, якія спрабавалі правесьці гэй-парад у Менску? Меркаваньнем гарадзенскіх мінакоў

Малады спадар: “Маё меркаваньне — хай ходзяць, праводзяць парад. Але сам бы я не пайшоў”.

Спадар: “Я думаю, што, можа, і правільна, каб разганялі. Таму што мы да гэтага канчаткова не прыйшлі, мы не ў Эўропе жывем”.

Спадарыня: “Гэта іхняе рашэньне, кожнаму сваё, хто як. Але, напэўна, пакуль яшчэ ня варта ўчыняць такія парады”.

Спадар: “З боку ўладаў усё зроблена правільна, таму што тое, што гэтыя людзі рабілі, яны рабілі сабе рэкляму — вось гэта існуе і трэба гэта ўзаконіць. Але калі, дапусьцім, будуць жыць жанчына з жанчынай або мужчына з мужчынам, то ўсе мы потым вырадзімся. Можна яшчэ дадаць: як нам гаварыў Гасподзь? — Жывіце і размнажайцеся. А якім чынам гэта магчыма ў сэксуальных меншасьцяў?”



Спадарыня: “Прасоўваць гэтую тэму ўверх, узвышаць, канечне, ня трэба. Але рабіць так, каб людзям было дрэнна… Гэта ж так прыродай зроблена, што яны такія. Кожнаму штосьці дае Бог: камусьці, умоўна кажучы, дар нейкі, сьпяваць, напрыклад, але яны па-свойму адораныя прыродай. Можа быць, у іх свае ёсьць нейкія выдатнасьці, якіх мы не разумеем. Узвышаць — не, але і спыняць таксама — не, мы ўсе маем правы, у нас жа свабода, дэмакратыя”.

Маладая спадарыня: “Што я думаю? Напэўна, меншасьці гэтыя трэба разганяць”.

Спадарыня: “Кожны мае слова і права выказаць сваё меркаваньне, жаданьне жыць па-свойму. Я б, здаецца, парад дазволіла, але сама не пайшла б паглядзець. Я прытрымліваюся сваіх прынцыпаў і навошта мне на іх глядзець?”

Малады спадар: “У нас заяўна-дазвольны прынцып правядзеньня ўсіх акцый. Такі закон, і нічога з гэтым не зрабіць. Іншая справа, што трэба, напэўна, дазваляць акцыі, калі яны зноў-такі праводзяцца ў адпаведнасьці з законам і нікога не ўціскаюць. Выказваць свае інтарэсы, настроі законна, адэкватна сучаснаму дэмакратычнаму — любому грамадзтву. Але пытаньне ва ўзгадненьні”.

Пэнсыянэр: “Зь якімі яны патрабаваньнямі выступаюць, аб якіх меншасьцях ідзе мова? Не, я праціўнік, лічу, што гэта дурата нікому не патрэбная. Гэтыя пытаньні павінны вырашаць паміж сабой, а выносіць гэта на ўсеагульнае пасьмешышча, я лічу, што гэта нават непрыгожа. За мяжой таксама там такія рэчы бываюць, але ж у нас выхаваньне славянскае, мы непрывычныя да такіх вось рэчаў. Я іх не разумею. Праблемы ў іх ёсьць, але ў гэтых пытаньнях трэба разьбірацца, а мы ў гэтым слаба разьбіраемся, так што я ім не спачуваю”.

Спадар: “Мне ўсё роўна, хай яны парады свае праводзяць, у нас дэмакратыя, усім можна выказваць сваё меркаваньне, арыентацыю сваю, я так думаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG