Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя рыхтуе акцыі пратэсту да візыту Мядзьведзева


Украінская апазыцыя нягледзячы на забарону суду мае намер правесьці ў панядзелак у Кіеве акцыю супраць "здрадлівай, антыўкраінской палітыкі" ўлады.

Арганізатар акцыі¬ - Усеўкраінскае аб'яднаньне "Свабода" і іншыя нацыянальна-патрыятычныя арганізацыі зьбяруцца на Сафійскай плошчы, якая не пазначаная ў сьпісе забароненых для правядзеньня мітынгу месцаў.

У панядзелак з афіцыйным візытам ва Ўкраіну прыбывае прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Апазыцыя заклікае не дапусьціць падпісаньня новых пагадненьняў, якія абмяжоўваюць сувэрэнітэт краіны і наносяць шкоду эканамічнай бясьпекі Ўкраіны. У прыватнасьці, як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, прадстаўнікоў апазыцыі турбуе магчымасьць перадачы «Нафтагаза Ўкраіны» «Газпрому».
XS
SM
MD
LG