Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган завяршыў візыт у Грэцыю


У Афінах завяршыліся перамовы прэм’ер-міністраў Турэччыны і Грэцыі. Рэджэп Эрдаган і Георгіяс Папандрэу абмеркавалі пытаньні разьвіцьця гандлёвых дачыненьняў і зьмяншэньне выдаткаў на ўзбраеньні – каб панізіць напружанасьць паміж дзьвюма дзяржавамі.

Падчас першага з 2004 году візыту кіраўніка турэцкага ўраду ў Грэцыю Рэджэпа Эрдагана суправаджалі 10 міністраў і паўтары сотні бізнэсоўцаў.
XS
SM
MD
LG