Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З праваабаронцай Садоўскай "паразмаўлялі" ў пракуратуры


Кацярына Садоўская
Кацярына Садоўская

14 траўня Кацярыну Садоўскую выклікалі на размову ў пракуратуру Ленінскага раёну Менску.

"Гутарка са сьледчым доўжылася каля гадзіны. Ішла размова пра падзеі 6 траўня, калі я знаходзілася каля Вярхоўнага суду з плякатам аб экспэртызе псыхічнага здароўя Аляксандра Лукашэнкі. Абвінавачаньня мне ня выставілі, ані пра што не папярэджвалі. Сказалі, што яшчэ вядзецца праверка. Мяркую, яны яшчэ ня ведаюць пэўна, ці прыцягваць мяне да адказнасьці і за што", — паведаміла "Свабодзе" праваабаронца Кацярына Садоўская.

6 траўня каля Вярхоўнага суду людзі стаялі з партрэтамі Аўтуховіча і Асіпенкі ды патрабавалі для іх тэрміновага вызваленьня. Кацярына Садоўская была з плякатам, які патрабаваў экспэртызы здароўя Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцу затрымалі міліцыянты зь Ленінскай РУУС. У пастарунку Кацярыне Садоўскай зрабілася блага, і яе завезьлі ў шпіталь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG