Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне новы прэм'ер


Прэзыдэнт Вугоршчыны Ласла Шаём сёньня прызначыў новым кіраўніком ураду Віктара Орбана – лідэра правацэнтрысцкай партыі ФІДЭС (Вугорскі грамадзянскі зьвяз), якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах. Прэзыдэнт паведаміў гэта на першай сэсіі парлямэнту Вугоршчыны новага скліканьня.

Партыя ФІДЭС атрымала болей за дзьве трацінаў дэпутацкіх месцаў. Сацыялісты, якія кіравалі краінай 8 апошніх гадоў, пацярпелі паразу.

XS
SM
MD
LG