Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каракасе адкрыецца новае беларуска-вэнэсуэльскае СП



Як падае БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу канцэрну «Беллегпрам», беларуска-вэнэсуэльскі гандлёвы дом у Каракасе адкрыецца сёлета да верасьня. У Менску будзе працаваць філіял гэтага сумеснага прадпрыемства.


СП будзе ажыцьцяўляць імпарт, экспарт, куплю і продаж сыравіны, гатовых тавараў, абсталяваньня, тэхнікі, а таксама іншыя апэрацыі. Таксама паведамляецца, што дзякуючы гандлёваму дому ў Каракасе ў канцэрна «Беллегпрам» зьявіцца рэальная магчымасьць дывэрсіфікаваць свой экспарт і ажыцьцяўляць пастаўкі ў іншыя краіны Карыбскага басэйну, што можа стаць альтэрнатывай расейскаму рынку.

Тым часам вэнэсуэльскія экспэрты аналізуюць выгаднасьць будучых нафтавых паставак у Беларусь. Як падае агенцтва Associated Press (AP) са спасылкай на El Universal, пагадненьне паміж Уга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам можа быць рэнтабэльным для Вэнэсуэлы, аднак пры ўмове выкарыстаньня танкераў вялікіх памераў. У гэтых жа мэтах танкераў мусіць быць удвая больш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG