Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джалялабадзе тысяча аўганцаў правялі мітынг ля іранскага кансуляту


У аўганскім горадзе Джалялабад каля тысячы чалавек правялі сёньня дэманстрацыю каля іранскага кансуляту – супраць зьняважлівага стаўленьня да аўганскіх уцекачоў у Іране. Дэманстранты заявілі, што многіх аўганцаў там успрымаюць як наркагандляроў і прыніжаюць, а некаторых – караюць сьмерцю.

Адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту заявіў: “ Мы сабраліся, каб асудзіць жорсткія пакараньні сьмерцю аўганцаў у Іране. У турмах там знаходзіцца каля 50 тысяч аўганцаў, тры тысячы з іх асуджаныя на сьмерць, на сёньняшні дзень 45 ужо пакаралі сьмерцю”.

Яшчэ ў 1980-90-ыя гады мільёны аўганцаў уцяклі ў Іран. Іранскія ўлады нядаўна прызналі, што некалькі аўганцаў былі пакараныя сьмерцю за наркагандаль.
XS
SM
MD
LG