Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяляты патрапілі пад цягнік


На чыгунцы ў Петрыкаўскім раёне загінула 16 цялят. Яны патрапілі пад грузавы цягнік № 3081 “Калінкавічы-Лунінец” каля вёскі Слабада. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Гомельскай абласной управы МНС.

Маладняк утрымліваўся ў летнім лягеры за два з паловай кілямэтры ад чыгункі й належаў прадпрыемству “Петрыкаўскі аграсэрвіс”. Лягер быў пад аховай вартаўніка. Аднак ноччу звыш сотні цялят пакінулі загон і скіраваліся ў бок чыгункі.

На жаль, гэта не адзінкавы выпадак, калі пад коламі цягнікоў гіне жывёла. Летась у жніўні, таксама ноччу, блізу Жлобіна пад пасажырскім цягніком Сімфэропаль-Менск загінуў статак з 24 кароў прадпрыемства “Чырвонабярэжскае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG