Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Македоніі забілі 4 кантрабандыстаў


У часе перастрэлкі македонскіх памежнікаў з неапазнанымі баевікамі паблізу мяжы краіны з Косава загінула 4 чалавекі.

Паліцыя перашкодзіла спробе кантрабандыстаў перавезьці з Косава вялікую колькасьць зброі і выбуховых рэчываў.

Два тыдні таму адбыўся аналягічны інцыдэнт. Тады македонскія памежнікі захапілі схованку са зброяй, якую падрыхтавалі для кантрабанды былыя ваяўнікі Нацыянальна-вызваленчай арміі Косава.
XS
SM
MD
LG