Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі алігарх купіў клюб NBA


Рада дырэктараў Паўночнаамэрыканскай баскетбольнай лігі NBA ўхваліла продаж клюбу "Нью Джэрсі" расейскаму мільярдэру Міхаілу Прохараву.

Прохараў стаў першай асобай па-за ЗША і Канадай, які валодае клюбам NBA. Летась Прохараў купіў 80 працэнтаў акцый клюбу і 45 працэнтаў акцый праекту, які ўключае пабудову новай арэны ў Нью-Ёрку.

Клюбу "Нью Джэрсі" ў мінулым сэзоне быў адным з горшых у NBA, закончыўшы яго з 70 паражэньнямі і 12 выйгрышамі. Летась клюб зрабіў антырэкорд у лізе, прайграўшы 18 першых матчаў сэзону.
XS
SM
MD
LG