Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На карыкатурыста напалі ў часе лекцыі пра свабоду слова


Сёньня ў часе лекцыі ва ўнівэрсытэце гораду Упсала адбыўся напад на вядомага швэдзкага карыкатурыста Ларса Вілкса. Вілкс раззлаваў многіх мусульман сваёй карыкатурай на прарока Мухамэда, пасьля публікацыі ён атрымліваў пагрозы сьмерцю. Сёньняшняя лекцыя мастака была прысьвечаная свабодзе слова. Яе спрабавалі перарваць каля 20 чалавек, адзін зь іх ударыў Ларкса галавой. Нападнікаў спыніла паліцыя, двое зь іх затрыманыя.
XS
SM
MD
LG