Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славянскі Гей-Прайд у Менску забаранілі


Гей-Прайд у Белградзе
Гей-Прайд у Белградзе

Афіцыйная прычына забароны гей-параду, які плянавалася правесьці ў Менску 15 траўня,-- парушэньне нормы закона "Аб масавых мерапрыемствах", паводле якой правядзеньне масавых маніфэстацый не дапускаецца на адлегласьці меней за 200 мэтраў ад падземных пераходаў і станцыяў мэтро.

Арганізатары гей-параду плянавалі правесьці шэсьце ад філярмоніі да Акадэміі навук, дзе менскія ўлады звычайна дазваляюць мітынгаваць апазыцыі. Аднак ім не дазволілі.

Тым не меней актывісты ЛГБТ-руху не адмаўляюцца ад заплянаванага мерапрыемства, яны зьбіраюцца абскарджваць адмову Менскага гарвыканкаму ў судзе:

"Гей-Прайд мусіць адбыцца. Гэта міжнародны фэстываль, на які ўжо пачалі прыяжджаць госьці з іншых краін. Мы гатовыя давесьці гэтую справу да Камітэту па правах чалавека ААН. Мы больш рашуча і кардынальна падыдзем да пытаньня дыскрымінацыі і гамафобіі", -- заявіў з гэтай нагоды беларускі арганізатар Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка.


Месца правядзеньня публічнай акцыі і яе фармат будуць агучаныя пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG