Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны цьвердзіць, што інцыдэнту з самалётамі на парадзе не было


Няштатных сытуацый падчас пралёту паветранага эшалёну на парадзе 9 траўня не было, заяўляюць у Міністэрстве абароны.

Як падае БелаПАН, пра гэта заявіў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, камэнтуючы паведамленьні аб тым, што такая сытуацыя ўсё ж мела месца. У якасьці пацьверджаньня ў інтэрнэце выкладзена некалькі відэасюжэтаў і фатаграфій, зьнятых аматарамі з розных ракурсаў.

"Пралёт паветранага эшалёну быў ажыцьцёўлены ў адпаведнасьці з палётным заданьнем. Лётчыкі цалкам выканалі пастаўленую задачу", – заявіў Вячаслаў Раменчык.

У цяперашні час, па яго словах, уся авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічала ў парадзе, знаходзіцца ў месцах пастаяннай дысьлякацыі.

Тым часам у мэдыях згадваецца і іншы выпадак, калі падчас праходжаньня баявой тэхнікі ў Менску для рэпэтыцыі параду загарэўся бронетранспарцёр. Тады Мінабароны таксама цьвердзіла, што нічога такога не адбылося.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG