Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыства аховы помнікаў просіць узяць пад ахову фальварак Геніюш


Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапануе ўзяць пад ахову дзяржавы ўсе памятныя мясьціны ў Беларусі, зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю Ларысы Геніюш, чый стогадовы юбілей адзначаецца сёлета.

У першую чаргу гэта датычыць месца нараджэньня паэтэсы – фальварак Жлобаўцы, што на Гарадзеншчыне, якому прапанавана надаць статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці.

З адпаведнай прапановай старшыня таварыства Антон Астаповіч зьвярнуўся ў Міністэрства культуры.

З пачатку ХХ стагодзьдзя фальварак Жлобаўцы належаў Антону Міклашэвічу. Там у 1910 годзе нарадзілася Ларыса Міклашэвіч (у замужжы – Геніюш) – вядомая беларуская паэтка. Міклашэвічам фальварак належаў да верасьня 1939 году, пасьля ўсталяваньня савецкай улады быў нацыяналізаваны. Сядзібны дом у пачатку 1948-га быў прададзены Ваўпянскім сельсаветам Ваўкавыскаму ДРБУ, разабраны і перавезены ў Ваўкавыск, дзе знаходзіцца да нашага часу па адрасе: вуліца Перамогі, 40.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG