Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Горкі важнейшы за Карпюка?


Віталь Карнялюк
Віталь Карнялюк

Чатыры гарадзенскія краязнаўцы зьвярнуліся да ўладаў з прапановай пераназваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцьця пражыў у горадзе, напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны.

Адзін з краязнаўцаў – Віталь Карнялюк атрымаў пісьмовы адказ з гарвыканкаму, падпісаны намесьніцай старшыні Ірынай Сенчанкавай. У лісьце гаворыцца, што “перайменаваньне існуючых вуліц гораду прыпынена”, бо дорага каштуе. Але прапанова наконт вуліцы Карпюка гучала не аднойчы, таму пытаньне “на кантролі” і можа быць ажыцьцёўлена “пасьля зьяўленьня ў горадзе новых вуліц”, зазначае чыноўніца.

Такі адказ расчароўвае, паколькі канкрэтна вуліца Горкага, пра якую пісалі краязнаўцы, нават ня ўзгадваецца, кажа Віталь Карнялюк. Рэч у тым, што гэта адна з асноўных вуліц у Горадні, прычым на ёй стаіць дом, у якім жыў Аляксей Карпюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG