Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША аднаўляюць супрацоўніцтва з Расеяй у атамнай энэргетыцы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіраваў на зацьвярджэньне ў Кангрэс пагадненьне аб супрацоўніцтве з Расеяй у галіне мірнага выкарыстаньня атамнай энэргіі.

Гэты дакумэнт выносіцца на разгляд амэрыканскіх парлямэнтарыяў паўторна. У 2008 годзе тагачасны прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш адклікаў пагадненьне з Кангрэсу ў знак пратэсту супраць удзелу Расеі ў вайне з Грузіяй.

Па словах Абамы, сытуацыя ў Грузіі больш не разглядаецца як перашкода да рэалізацыі дамоўленасьцяў. Ён таксама адзначыў супрацоўніцтва з Масквой па пытаньні аб магчымым узмацненьні жорсткасьці міжнародных санкцый супраць Ірану.

У красавіку гэтага году ў Празе лідэры ЗША ды Расеі падпісалі новы дагавор аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, які прадугледжвае значнае скарачэньне ядзерных арсэналаў дзьвюх краінаў.
XS
SM
MD
LG