Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў вязе Турэччыне маштабныя прапановы


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў распачаў сёньня дыпляматычнае турнэ ў Сірыю і Турэччыну. У Дамаску Мядзьведзеў мае сустрэцца са сваім сірыйскім калегам Башарам аль-Асадам. Мяркуецца, што тэмай перамоваў стане ўзмацненьне гандлёвай і вайсковай супрацы, а таксама ўрэгуляваньне канфлікту на Блізкім Усходзе. Расея зьяўляецца чальцом "квартэту" па ўрэгуляваньні блізкаўсходняга крызісу.

У аўторак увечары расейскі лідэр вылеціць у Анкару. Турэччына - адна з чальцоў рабочай групы, якая вырашае пытаньне ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Паведамляецца, што ў Анкары будуць падпісаныя 25 пагадненьняў, у прыватнасьці ў газавай і нафтавай сфэры.
XS
SM
MD
LG