Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе будзе створаны антыкрызісны фонд памерам 720 млрд. эўра


Рашэньне аб стварэньні антыкрызіснага фонду памерам у 720 млрд. эўра прынятае па выніках пасяджэньня Рады Эўразьязу на ўзроўні міністраў фінансаў. Пра гэта заявіла Элена Сальгада – міністарка эканомікі і фінансаў Гішпаніі, што зараз старшынюе ў Эўразвязе.

Названая сума ўключае 60 млрд. эўра, якія зьбірае ў выглядзе крэдытаў Эўракамісія, гарантыі дзяржаў Эўразвязу ў памеры 440 млрд. эўра, а таксама ўклад МВФ ў памеры 220 млрд. эўра.

Гэты фонд можа стаць найбуйнейшым фінансавым мэханізмам у сусьветнай гісторыі. Ён прызначаны для хуткага прыцягненьня сродкаў з мэтай стабілізацыі нацыянальных фінансавых сыстэмаў краінаў Эўразвязу. Грошы будуць выдавацца ў форме крэдытаў пад праграмы канкрэтных дзеяньняў па стабілізацыі бюджэту.
XS
SM
MD
LG