Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель прайграе рэгіянальныя выбары


Экзыт-полы на выбарах у нямецкай правінцыі Рэйн-Вэстфалія сьведчаць пра паразу хрысьціянскіх дэмакратаў, якіх ачольвае канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Кіроўны блёк набраў каля траціны галасоў, іх саюзьнікі па ўрадавай кааліцыі, свабодныя дэмакраты - 6,5%.

Параза на гэтых выбарах пагражае хрысьціянскім дэмакратам стратай большасьці ў верхняй палаце фэдэральнага парлямэнту.

Згода Мэркель на выдзяленьне фінансавай дапамогі Грэцыі выклікала рэзкую крытыку ў Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG