Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі і Бэрлюсконі ў Маскву не прыехалі


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі адмяніў свой плянаваны ўдзел у сьвяткаваньнях прымеркаваных да Дня Перамогі ў Маскве . Напярэдадні ён патлумачыў сваё рашэньне складанай сытуацыяй у Грэцыі і пагрозай пашырэньня крызісу на астатнія краіны "эўразоны". Гэтым жа патлумачыў сваю адсутнасьць на ўрачыстасьцях у Маскве і прэм'ер міністар Італіі Сільвіа Бэрлюсконі.

Абодва кіраўнікі прынялі раней запрашэньне расейскага боку на сёньняшнія сьвяткаваньні ў Маскве.
XS
SM
MD
LG